Максім Знак. Фота: TUT.BY Праваабаронцы "Вясны" і валанцёры 9 сакавіка працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

+375 44 734 45 51+375 29 835 94 49Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Сёння, 9 сакавіка, сябру Прэзідыума Каардынацыйнай рады, юрысту Максіму Знаку падоўжаны тэрмін утрымання пад вартай да 9 мая. Пра гэта Tut.by паведаміў адвакат Знака Дзмітрый Лаеўскі.Максіма Знака затрымалі роўна паўгода таму, 9 верасня. Яго абвінавацілі ў закліках да дзеянняў супраць нацбяспекі (частка 3 артыкула 361 КК). 25 студзеня яму чарговы раз працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 9 сакавіка, а на днях Знаку працягнулі яшчэ на два месяцы. https://nn.by/?c=ar&i=269501

Крыніца: Палітычны пераслед у Беларусі дзевятага сакавіка