Дзмітрый Цімашэнка ў судзе. Фота "Гомельская Вясна" У судзе Цэнтральнага раёна г. Гомеля 19 лютага з апошнім словам выступіў Дзмітрый Цімашэнка, якога вінавацяць у гвалте ў дачыненні да супрацоўніцы міліцыі. Пра гэта паведамляе "Гомельская Вясна".

Яшчэ 15 лістапада на пратэстай акцыі падсудны ўдарыў міліцыянтку Наталлю Сінкевіч, якая здымала грамадзянаў, і выпаў з яе рук тэлефон.

Справу разглядае суддзя Сяргей Кармановіч.

У Гомелі судзяць Дзмітрыя Цімашэнку: "Ударыў супрацоўніцу міліцыі па руцэ, у яе выпаў тэлефон"

Паводле абвінавачвання, 15 лістапада ў Гомелі падчас пратэстаў Дзмітрый Цімашэнка ўдарыў па руцэ супрацоўніцу міліцыі Наталлю Сінкевіч, якая здымала на тэлефон пратэстоўцаў. Тэлефон упаў і разбіўся.

У судовых спрэчак пракурор запрасіў для абвінавачанага чатыры гады пазбаўлення волі.

Дзмітрый Цімашэнка падчас сваёй прамовы плача, просіць прабачэння ў пацярпелай, бацкоў, якім прынёс праблемы.

“Я не злачынца. На лаве падсудных апынуўся першы і апошні раз. Я раскайваюся, у мяне не было матыву палітычнай варожасці. Прашу даць мне пакаранне не звязанае з пазбаўленнем волі”, - сказаў падсудны.  

Абвяшчэнне рашэння адбылося ў 16.00.

Суддзя прызнаў Дзмітрыя Цімашэнку вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай установе агульнага рэжыму. Таксама падсуднаму трэба будзе выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды пацярпелай міліцыянтке 1000 рублёў.

Крыніца: За выбіты з рук супрацоўніцы міліцыі тэлефон гамяльчук атрымаў два гады калоніі