Фундацыя Дамоў правоў чалавека заклікае ўлады Беларусі неадкладна спыніць узгоднены напад на праваабаронцаў, журналістаў і іх арганізацыі. Пра гэта адзначаецца ў заяве арганізацыі.  Пасля таго, як 16 лютага 2021 года наступ на грамадзянскія правы ў Беларусі атрымаў далейшае развіццё, Фундацыя Дамоў правоў чалавека выступіла з патрабаваннем да беларускіх уладаў неадкладна спыніць узгоднены напад на журналістаў, праваабаронцаў і іх арганізацыі. Органы дзяржаўнай улады павінны зняць абвінавачанні супраць праваабаронцаў і журналістаў, вызваліць затрыманых і спыніць іншыя накіраваныя супраць іх дзеянні, у тым ліку ператрусы ў дамах праваабаронцаў, журналістаў і чальцоў іх сем’яў. Тое, што ўлады Беларусі прадпрынялі 16 лютага – гэта дзеянні на абвастрэнне цяперашняй тэндэнцыі парушэння правоў чалавека ў краіне і невыканання сваіх жа міжнародных абавязанняў.

16 лютага ўладамі Беларусі распачатая, мяркуючы па ўсім, узгодненая кампанія ператрусаў у офісах праваабарончых структур, ператрусаў і затрыманняў праваабаронцаў ды журналістаў у Мінску і абласных цэнтрах. Прадстаўнікі ўлады на працягу трох гадзін вялі ператрусы ў офісах Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), у ходзе якіх былі забраныя звесткі аб чалецкім складзе і іншыя дакументы ды тэхніка, пасля чаго памяшканні офісаў былі апячатаныя. Дзеянні прадпрынятыя супраць прынамсі 25 праваабаронцаў, большасць з якіх працуе ў дзвюх чалецкіх арганізацыях Беларускага Дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава – БАЖ і Праваабарончым цэнтры “Вясна”.

"Мяркуючы па звестках, якія паступаюць, праведзеныя 16 лютага рэйды звязаныя з крымінальнай справай паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўным удзеле ў іх. Паводле наяўнай інфармацыі, сённяшнія дзеянні былі праведзеныя Галоўным упраўленнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) пры Міністэрстве ўнутраных спраў і санкцыянаваныя Генеральнай пракуратурай", - гаворыцца ў заяве.

У прыватнасці, 16 лютага дзеянні з боку дзяржаўных органаў прадпрынятыя ў дачыненні да наступных асобаў:

Дзеянні, учыненыя беларускімі ўладамі – гэта яшчэ адзін крок, каб усіх нязгодных прымусіць замаўчаць, а таксама каб вынішчыць ў Беларусі свабоду слова, сходаў, аб’яднанняў. Няма сумневу, што гэта – рэпрэсіі з боку ўладаў супраць арганізацый і людзей, якія ажыццяўляюць законную дзейнасць для прасоўвання і абароны правоў чалавека ў Беларусі. Прывязка дзеянняў да артыкула 342 КК дае падставу сцвярджаць, што працягваецца надзвычай трывожная тэндэнцыя да выкарыстання Крымінальнага кодэкса для расправы над праваабаронцамі, у тым ліку журналістамі.

Варта прыгадаць, што раней гэты артыкул ужо прымяняўся, у прыватнасці, супраць наступных асобаў:

Напады на іншых праваабарончых дзеячоў і аб’яднанні, якія ажыццяўляюць правамерную працу для абароны правоў чалавека, працягваюцца і гэтаксама падлягаюць неадкладнаму спыненню.

Дзеянні з боку беларускіх уладаў прадпрынятыя, у прыватнасці, і ў дачыненні да наступных дзеячоў:

"Сённяшняя акцыя беларускіх уладаў супраць журналістаў, праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый – гэта працяг абуральнага наступу з мэтай запалохвання і поўнага задушэння няўгодных меркаванняў. Па сутнасці, гэта яшчэ адзін крок у няспынным занядбанні Беларуссю міжнародных абавязанняў у галіне правоў чалавека. Праваабаронцы, у тым ліку журналісты, выконваюць законную працу для пашырэння і абароны правоў чалавека. Усе намаганні запалохаць, затэрарызаваць і іншымі сродкамі пераследаваць праваабаронцаў, у тым ліку журналістаў, а таксама ўсіх, хто аказвае ім падтрымку, павінны быць зараз жа спыненыя", - падкрэсліваецца ў заяве Фундацыі Дамоў правоў чалавека.

Крыніца: Беларускія ўлады абавязаныя неадкладна спыніць узгоднены напад на праваабаронцаў, журналістаў і іх арганізацыі