Крысціна Палтавец і Андрэй Апанасовіч. Фота "Гарадзенская вясна". У судзе Гарадзенскага раёну 17 лютага прадоўжыўся разгляд крымінальнай справы жыхароў Скідзеля Крысціны Палтавец і Андрэя Апанасовіча.

Абодвух вінавацяць паводле артыкулу 341 КК РБ (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці). 

Справу разглядае старшыня Гарадзенскага раённага суду Ганна Чылека. Дзяржабвінаваўцай выступае пракурор Марына Цярэшка.

У першы дзень суд дапытаў абвінавачаных і заслухаў пракурора.

Сёння, 17 лютага, Марына Цярэшка запрасіла для Палтавец пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 150 базавых велічынь, Андрэю Апанасовічу 100 базавых, плюс канфіскацыю ў яе ровара, у яго аўтамабіля.

Суддзя Ганна Чылека абвясціла прысуд: 150 базавых - Палтавец, 100 – Апанасовічу.

Арышт на аўтамабіль зняць, паколькі ён па дакументах з’яўляецца  уласнасцю іншага чалавека, а ровар у Палтавец канфіскавалі як сродак з дапамогай якога здзейснена злачынства.

“Цынічная выява ў выглядзе бусла" і эстэтыка платоў. Суд над скідзельскай мастачкай і яе памочнікам

Пачынаючы з канца жніўня і да 21 снежня 2020 года мастачка Крысціна Палтавец у розных месцах Скідзеля, а таксама на прыпынках і мастах Гарадзенскага раёну, у вёсках і мястэчках выконвала мастацкія малюнкі з рознымі выявамі.

Крыніца: "Ровар -канфіскаваць!". Асудзілі скідзельскіх мастакоў і пакаралі вялікімі штрафамі