Царква "Новае Жыццё". У Беларусі 17 лютага працягваюцца допыты грамадзян, ператрусы і іншыя формы пераследу. Праваабаронцы фіксуюць гэтую інфармацыю.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Раніцай 17 лютага ў Слаўгарадзе супрацоўнікі Следчага камітэту дапыталі мясцовую актывістку Aнжалiку Kaлатазiшвiлi. Найперш іх цікавіла інфармацыя аб тым, хто дапамог ёй аплаціць штрафы па адміністрацыйных судовых пастановах.

У менскую пратэстантскую царкву «Новае жыццё» уварваліся сілавікі. Яны спілілі царкоўныя дзверы. Пра гэта паведаміў у фэйсбуку Андрэй Кім.

Крыніца: Улады працягваюць наступ на грамадства: хроніка палітычнага пераследу за 17 лютага