Суд Кастрычніцкага раёна Магілёва 16 лютага працягнуў разгляд крымінальнай справы супраць брэсцкіх блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава. Але саміх палітвязняў у суд не даставілі. Іх выдалілі з першага судовага паседжання. Тады суддзя Вольга Краўчанка зрабіла блогерам некалькі заўвагаў, пасля чаго яны папрасілі выдаліць іх залі суда. Невядома – ці будзе разглядацца гэтая крымінальная справа супраць без абвінавачаных. Блогера з Брэста Сяргея Пятрухіна абвінавачваюць па арт. 342 ("Арганізацыя ці падрыхтоўка масавых беспарадкаў"), арт. 369 ("Абраза прадстаўніка ўлады") і арт. 391 ("Абраза суддзі") Крымінальнага кодэкса. Аляксандра Кабанава абвінавачваюць па арт. 342 ("Арганізацыя ці падрыхтоўка масавых беспарадкаў"), арт. 369 ("Абраза прадстаўніка ўлады").
Сёння адбылося другое судовае паседжанне, на якім выступіў адзін з пацярпелых, які папрасіў кампенсацыю ў 1500 рублёў.
«Хоць расстрэльвайце — я тут стаяць не буду». Блогераў Кабанава і Пятрухіна выдалілі з суда над імі
Нагадамем, Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў — вядомыя блогеры і актывісты. Яны звярталі ўвагу на мясцовыя праблемы, выкладвалі ролікі на ютубе, спрабавалі балатавацца ў дэпутаты. Абодвух затрымалі яшчэ ўлетку.
Кабанаў знік 15 чэрвеня, калі пайшоў па выкліку ў паліклініку для кантроля па адбыцці каранціна. Блогер атрымаў 15 сутак, прапаў з ізалятара і ўрэшце знайшоўся ў Мінску на Валадарцы.
Сяргея Пятрухіна затрымалі 16 чэрвеня ў вёсцы пад Пухавічамі, пасля чаго таксама адвезлі ў мінскае СІЗА. З таго часу блогераў утрымлівалі на Валадарцы. Праваабаронцы прызналі і Пятрухіна, і Кабанава палітвязнямі.
Блогерам выставілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Таксама іх вінавацяць у абразе прадстаўніка ўлады, а Сяргея Пятрухіна яшчэ і ў абразе суддзі. Цяпер блогерам пагражае да 3 гадоў калоніі.
Крыніца: Другое судовае паседжанне па справе супраць блогераў Кабанава і Пятрухіна адбылося без іх