Суд Маскоўскага раёна Мінска 16 лютага вынес прысуда па крымінальнай справы супраць 31-гадовага палітзняволенага рэжысёра, акцёра і паэта Ігната Сідорчыка. Падставай для крымінальнай справы стаў створаны Ігнатам тэлеграм-чат "Прагулка", які сілавікі выявілі ў яго тэлефоне 10 жніўня. У ім Ігнат паклікаў сваіх сяброў сустрэцца 9 жніўня і распавядаў ім, у тым ліку, як карыстацца проксі серверам і дадаткамі ў выпадку блакавання інтэрнэту. Таксама яго абвінавачваюць у блакаванні руху ўвечары пасля выбараў каля кінатэатра "Беларусь" у Мінску. Суддзя Юрый Машкетаў прызнаў Ігната вінаватым па  ч.1 арт. 342 КК і асудзіў да трох гадоў "хіміі". "Вясна" з дапамогай валанцёраў назірала за гэтым судовым працэсам.  Дзяржаўнае абвінавачванне ў судзе падтрымліваў пракурор Дзмітрый Падліпскі

ignat_90.jpg
Ігнат на волі 16 лютага. Фота: spring96.org

У чым абвінавацілі Ігната?

Паводле версіі абвінавачвання, 9 жніўня ён "прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, спалучаны з відавочным непадпарадкаваннем прадстаўнікам улады, што пацягнула за сабой парушэнне працы транспарту і прадпрыемстваў, шляхам стварэння тэлеграм-чата "Прагулка", для размяшчэння ў ім інфармацыі з заклікамі збору ўдзельнікаў чата ў раёне кінатэатра "Беларусь" для наступнага ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, спалучаны з відавочным непадпарадкаваннем прадстаўнікам улады, што пацягнулі за сабой парушэнне працы транспарту і прадпрыемстваў, шляхам ажыццяўлення блакавання транспарту, з дапамогай перакрыцця праезнай часткі, шляхам знаходжання ў счэпцы локцямі, тым самым аказваючы непадпарадкаванне супрацоўнікам улады". Па абвінавачванні Ігнат прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, калі 9 жніўня на скрыжаванні пр. Пераможцаў і вул. Мельнікайтэ "далучыўся да групы грамадзян і наўмысна ў телеграм-чаце заклікаў групу асоб сустрэцца каля кінатэатра "Беларусь" для далейшага ўдзелу ў групавых дзеяннях".

Час, у якое па версіі абвінавачвання Ігнат прыняў удзел у групавых дзеяннях: з 21:30 па 22:30 9 жніўня. Ігнат сваімі дзеяннямі ў гэтым час парушыў працу пяці транспартных сродкаў. 

Віну Ігнат прызнаў часткова: толькі пацвярджае тое, што стварыў чат "Прагулка".

ignay_na_voli_.jpg
Ігнат на волі 16 лютага. Фота: spring96.org

За кратамі Ігната ўтрымлівалі паўгода, а пасля абвяшчэння прысуды вызвалілі ў залі суда.

Пачаўся працэс над рэжысёрам Сідорчыкам. Яго судзяць за стварэнне чата для сяброў "Прагулка"

Суд Маскоўскага раёна Мінска 9 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы супраць 31-гадовага палітзняволенага рэжысёра, акцёра і паэта Ігната Сідорчыка. Падставай для крымінальнай справы стаў створаны Ігнатам тэлеграм-чат "Прагулка", які сілавікі выявілі ў яго тэлефоне 10 жніўня.

Крыніца: Палітзняволенага рэжысёра Сідорчыка вызвалілі ў залі суда. Яго асудзілі да трох гадоў "хіміі" Фота