Разгляд апеляцыйнай скаргі на прысуд у дачыненні грамадзянкі Швейцарыі Наталлі Хершэ прайшоў 16 лютага ў Менскім гарадскім судзе. Суддзёй Е. Шылько прысуд быў пакінуты без зменаў. Саму Наталлю Хершэ на судовае паседжанне не даставілі.

Наталья Хершэ на судзе 7 снежня
Наталья Хершэ на судзе 7 снежня

Нагадаем, 7 снежня 2020 года суддзя суда Савецкага раёна горада Мінска Сяргей Шаціла асудзіў Наталлю Хершэ паводле часткі 2 артыкула 363 (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў) на 2 гады і 6 месяцаў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Наталля Хершэ прызнана палітычнай зняволенай.

За падраную балаклаву грамадзянка Швейцарыі атрымала 2 гады і 6 месяцаў калоніі

Менавіта столькі запытваў раней дзяржабвінаваўца. Таксама спагнаць з Наталлі на карысць пацярпелага супрацоўніка АМАП Сяргея Кончыка матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў, дзяржаўную пошліну ў 81 рубель, працэсуальныя выдаткі ў 11 капеек. Рэчы Наталлі, канфіскаваныя пры затрыманні (мабільны тэлефон, гадзіннік Apple Watch) пакінуць пад арыштам, а яе бел-чырвона-белы сцяг знішчыць. Сапсаваную балаклаву (раней у судзе агучваўся яе кошт —1 рубель) — адрадзіць.

Крыніца: Прысуд у дачыненні да грамадзянкі Швейцарыі Наталлі Хершэ пакінулі без зменаў