Журналістка Ларыса Шчыракова. Фота: Марына Драбышэўская Ад самай раніцы 16 лютага ў дом да гомельскай журналісткі-фрылансеркі Ларысы Шчыраковай прыехалі  АМАПаўцы. Яны патрабуюць адчыніць дзверы дома, паведамляе тэлеграмчат "Гомельскай Вясны". Паведамляецца, што следчыя  праводзяць ператрус у межах крымінальнай справы па артыкуле 362 КК РБ.

Таксама раніцай прэс-сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі паведаміў у фэйсбуку, што да яго ломяцца ў дзверы невядомыя.

Крыніца: Ранішні напад на журналістаў