У судзе Ленінскага раёна Брэста 15 лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксаза ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. Справу разглядае суддзя Дзмітрый Шурын. На лаве падсудных цяпер — дзесяць чалавек. Гэта ўжо другая "партыя" абвінавачаных. Колькасць абвінавачаных дасягае паўсотні абвінавачаных — гэта адна з самых масавых "палітычных справаў" у Беларусі. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымліваюць пракуроры Юшчук і Ляшок. "Вясна" назірае за гэтым працэсам і распавядае падрабязнасці. На лаве падсудных дзесяць чалавек:

Суд 15 лютага. Фота: spring96.org
Суд 15 лютага. Фота: spring96.org

Каго судзяць 15 лютага?

Меры стрымання ў абвінавачаных не звязаныя з пазбаўленнем волі. На суд усе прыйшлі самастойна.

У чым іх абвінавачваюць?

Паводле абвінавачвання, кожны з 10 падсудных у групе з іншымі асобамі наўмысна ўзяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Іх дзеянні былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый. У прыватнасці, з-за прастою тралейбуснаму парку быў нанесены ўрон 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму – 40 рублёў 37 капеек, на некалькі гадзін зачыніліся гандлёвыя павільёны і рэстаран хуткага харчавання. Пацярпелым бокам у справе выступае КУТП "Тралейбусны парк" і ААТ "Брэсцкі Аўтобусны парк".

Прызнаюць віну?

Як паведамляе "Брэсцкая газета", Генадзь Місюта віну прызнаў цалкам. Дзмітрый Абрамук, Віталь Брух і Аляксей Бараноўскі прызналі віну часткова. Валянціна Жукоўская сказала, што не разумее, як яе дзеянні расцэньваюцца як крымінальная справа, якая прычыніла гораду шкоду. Віну яна не прызнала. Таксама віну не прызнаў Уладзімір Талатыннік. 

Аляксей Арцецкі на судзе заявіў: "Я менавіта на бульвары не браў удзел. Я не перакрываў. Знаходжанне там было каля 3 хвілін. За гэты час я не мог прынесці столькі ушэрба".

Інфармацыя дапаўняецца.

А што па першаму суду?

Гэтую крымінальную справу разглядае суд Ленінскага раёна Брэста. Першы працэс пачаўся 20 студзеня. Справу разглядае суддзя Святаслаў Каліна. На лаве падсудных дзесяць чалавек, сярод якіх і палітзняволеная Марына Глазава, якая пасля двух месяцаў у СІЗА была пераведзена пад хатні арышт. Таксама на лаве падсудных – Мікалай Федарэнка, Яраслаў Ярашук, Яўген Каўпачык, Віктар Дзенісенка, Віталь Літвін, Максім Жараў, Вадзім Варановіч, Аляксей Якубук і Марына Сірацан.

Некаторыя абвінавачаныя, як настаўніца Марына Глазава, цалкам прызналі сваю віну, частку з іх прызналі віну часткова і некалькі чалавек заявілі, што вінаватымі сябе не лічаць. Абвінавачаныя ў судзе распавядаюць, што 13 верасня "была вельмі святочная абстаноўка, падобная на карнавал, усе адзін аднаго падтрымлівалі, усміхаліся".

Пракурор запрасіў пакаранне ў суда да 2 гадоў "хіміі":

Абвяшчэнне прысуду прызначана на 25 лютага ў 11:00.

Брэсцкая "справа карагодаў": суды, дзясяткі абвінавачаных і новыя затрыманні

Першы працэс ужо цягнецца амаль месяц, 11 лютага пракурор запрасіў пакаранне для іх, яшчэ адну "партыю" плануюць судзіць ужо 15 лютага, днямі двух абвінавачаных па гэтай справе змясцілі ў СІЗА — "Вясна" распавядае ўсё, што вядома пра "справу карагодаў" на дадзены момант.

Крыніца: "Справа карагодаў" у Брэсце: судзяць другую дзесятку Дапоўнена