Суды па адміністрацыйных справах адбываюцца 15 лютага ў дачыненні да затрыманых на мірных акцыях пратэсту, а таксама за вывешаныя на балконах і вокнах бел-чырвона-белыя сцягі і іншую сімволіку.
Нагадаем, што вечарам у суботу былі затрыманыя слухачы музычнага канцэрту ў Смалявіцкім раёне - больш за 60 чалавек, а ў нядзелю затрымалі не менш як 19 лыжнікаў у Маладзечанскім раёне і столькі ж пратэстоўцаў у Салігорску. Амаль усе затрыманыя былі змешчаныя ў ІЧУ да суда.
ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёрак і валанцёраў працягвае збіраць інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў.
*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.
Крыніца: Што адбываецца ў судах па адміністрацыйных справах 15 лютага?