Позна вечарам 13 лютага на базе адпачынку "Огонёк" у Смалявіцкім раёне супрацоўнікамі АМАПу былі затрыманыя ўдзельнікі і гледачы канцэрту беларускіх гуртоў РСП ("Разбітае сэрца пацана"), Panska Moc і Ok-Band.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у дачыненні да затрыманых складзеныя пратаколы. Не менш чатырох чалавек адпушчаныя да суда. Астатніх, мяркуючы па ўсім, даставілі ў ІЧУ.
Затрыманне праводзіў АМАП. Да РАУС многія затрыманыя дабіраліся на ўласных аўтамабілях у суправаджэнні амапаўцаў, паведамляе БелаПАН.
Усяго было затрымана 67 чалавек, Чацвёра пасля складання пратаколаў правапарушэнння адпусцілі са Смалявічскага РАУС.
Пакуль праваабаронцам вядомыя некалькі прозвішчаў затрыманых.
Тарасенка Дзяніс, актор;
Гарадніцкі Павел, актор;
Lear, спявачка;
Долюшка Насця, менеджэрка;
Лепяшынскі Уладзімір;
Суравіцкая Валерыя;
Міхайлава Юля;
Грыгаровіч Іван Іванавіч, 1967;
Грагаровіч Таццяна Валереўна, 1970;
Грыгаровіч Радаслаў Іванавіч, 1999.
Інфармацыя будзе дапаўняцца.
Крыніца: Масавыя затрыманні на канцэрце гурта "Разбітае сэрца пацана" Дапоўнена