Васіль Пілец у судзе. У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 12 лютага прайягваецца разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара Васіля Пільца. Ён абвінавачваецца па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу (Хуліганства). Нібыта 14 кастрычніка мінулага года штурхануў агрэсіўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі і актывістаў руху "Антывандал".

Справу разглядае Дзмітрый Кедаль. Дзяржаўны абвінаваўца – памочнік пракурора Алена Пронька.

Маніторынг судовага пасяджэння ажыццяўляе праваабаронца Раман Юргель.

Пацярпелыя па справе Вольга Бондарава і Аляксандр Галахаў, актывісты незарэгістраванага, але падтрымліваемага уладай руху “Антывандал”.

Па матэрыялах следства, 14 кастрычніка  Васіль Пілец аказаў гвалт у дачыненні да Галахава і Вольгі Бондаравай, якія зафарбоўвалі на ходніках выявы б-ч-б сцягоў, штурхнуў іх, хапаў іх за вопратку, штурхаў, сарваў маску, тым самым прычыніў пацярпелым фізічны боль.

Дзяржабвінаваўца на сённяшнім пасяджэнні агучыў матэрыялы справы.

Затым адвакат запытаўся ў пацярпелай Вольгі Бондаравай, ці  прыцягвалася яна да адміністрацыйнай адказнасці?

- Так.

- А да крымінальнай, за кантрабанду цыгарэт у Польшу?

- Таксама так.

Адвакат пытаецца зноў:

- У заключэнні судмедэкспертызы не зафіксавана нанясенне вам цялесных пашкоджанняў?

Бондарава адказвае:  Не. Прычыненая боль з'яўляецца цялесным пашкоджаннем."

Будзе дапоўнена.

Гародня: судзяць гарадзенца, які выступіў супраць “антывандалаў”

14 кастрычніка выйшаў на шпацыр з сынам і з сабакам. Сабака пацягнула дзіця, той упаў на пешаходную дарожку і запэцкаўся ў фарбу. Убачыўшы наперадзе дваіх пайшоў зрабіць заўвагу, навошта фарбуюць ходнікі. Бондарава стала здымаць мяне на мабілу.

Крыніца: Справа Васіля Пільца: актывісты руху "Антывандал" адказваюць на пытанні