12 лютага праваабаронцы "Вясны" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Мінск

Сёння ператрус прайшоў у маладога мужчыны ў Ждановічах Мінскага раёна, якога завуць Ягор. Тэхніку не забіралі, шукалі сімволіку, забралі таксама "кнігі з беларускім зместам", паведамляе “Наша Ніва”

Докшыцы

Да сям’і ў Докшыцах прыйшлі з ператрусам за фота з бел-чырвона-белым сцягам у сацыяльным сетках. Пра гэта піша Белсат.

Фота Вадзіма Ходаля ў сацсетках, за якое яго затрымалі

Як нам распавяла Ніна Ходаль, падчас ператрусу знайшлі два сцягі, ейнага мужа Вадзіма забралі ў пастарунак – да суда.

«Міліцыянты казалі нешта пра пікетаванне праз фота, але пакуль афіцыйнага абвінавачвання няма», – распавядае жанчына.

Вадзіма Ходаля затрымлівалі і раней, пасля забойства Рамана Бандарэнкі.

Гомель

Як паведамляе “Гомельская Вясна”, сёння ў доме нараўлянца затрымалі Уладзіміра Неўмержыцкага. Міліцыянты Нароўлі паведамілі, што ім паступіў такі загад з міліцыі Мазыра. Артыкул - сумнавядомы 23.34 КаАП.

Інфармацыя будзе дапаўняцца

Крыніца: Затрыманні і ператрусы працягваюцца. Хроніка палітычнага пераследу 12 лютага