Дзявятага лютага праваабаронцы "Вясны" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
Мінск
У кватэры былой супрацоўніцы БТ Таццяны Бойка прыйшоў ГУБАЗіК і правёў ператрус, напісала яна ў сваім Facebook. Пасля гэтага затрымалі яе мужа. Падрабязнасці высвятляюцца.
Затрымалі 37-гадовую жанчыну з пасёлку Гатава, якая была адміністратарам мясцовага тэлеграм-чату, паведаміла прэс-служба МУС. На яе склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў (арт. 23.34 КаАП). Таксама МУС адзначае, што выкрылі іншых адміністратараў (усяго іх было пяцёра). Паводле прэс-сакратаркі міністэрства Вольгі Чамаданавай, у чаце каардынаваліся мясцовыя пратэсты, акцыі ды перфомансы з БЧБ-сімволікаю.
Гродна
Сілавікі прыйшлі ў офіс IT-кампаніі Godel Technologies у Гродне. Як даведалася "Еўрарадыё", яны прыйшлі туды не з праверкай, а за адным з супрацоўнікаў.
Спачатку сілавікоў не пускалі без дакументаў. Але тыя прыгразілі, што будуць ламаць дзверы. Тады ім адчынілі.
Будзе дапаўняцца
Крыніца: Затрыманні і ператрусы працягваюцца. Пераслед за 9 лютага