У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 8 лютага працягваецца разгляд справы за інцыдэнт на выбарчым пікеце 29 траўня па так званай "справе Ціханоўскага". На лаве падсудных знаходзяцца трое з дзесяці фігурантаў крымінальных справаў за 29 траўня: Дзмітрый Фурманаў, Яўген Разнічэнка і Уладзімір Кніга. Пацярпелымі па справе прызнаныя чатыры супрацоўнікі міліцыі. На першы дзень суда з'явіліся толькі двое — Уладзімір Казлоўскі і Александр Хваленя, на наступны дзень планаваўся іх допыт. Але на суд яны не з'явіліся па прычыне таго, што яны "задзейнічаныя ў ахове грамадскага парадку ў сувязі з Хрышчэннем". Яшчэ двое пацярпелых амапаўцаў не з'явіліся на суд пра прычыне сесіі і хвароы. У судзе абвясцілі перапынак для забяспячэння яўкі ўсіх чатырох пацярпелых міліцыянтаў. Але і на трэцяе судовае паседжанне яны не з'явіліся. "Вясна" працягвае назіраць за гэтым судом. Нагадаем, Дзмітрыя Фурманава, Яўгена Разнічэнку і Уладзіміра Кнігу абвінавачваюць у актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак 29 траўня ў Гродне (ч.1 арт. 342 КК). Акрамя гэтага, Разнічэнку і Кнігу абвінавачваюць у гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да міліцыянтаў (арт. 364 КК). Абвінавачаныя не прызнаюць сваёй віны па ўсіх эпізодах.

Палітвязень Дзмітрый Фурманаў у судзе. Фота: spring96.org
Палітвязень Дзмітрый Фурманаў у судзе. Фота: spring96.org

Што адбываецца на судзе?

Справу раглядае Справу разглядае суддзя Кастрычніцкага раёна Гродна Вольга Бекушава. Дзяржаўнае абвінавачванне па справе падтрымлівае старэйшы памочнік пракурора Гродна Мікіта Мыслівец. Па справе прызнаныя чатыры пацярпелыя міліцыянты. На суд у першы дзень з'явіліся толькі два пацярпелыя ад дзеянняў Разнічэнкі і Кнігі супрацоўнікі міліцыі — Уладзімір Казлоўскі і Александр Хваленя. Пацярпелыя супрацоўнікі АМАПу — Рахунок і Буднік — на суд не змаглі з'явіцца па прычыне хваробы і сесіі. Участковы Казлоўскі, які апынуўся 29 траўня падчас пікета на зямлі, на першым судовым паседжанні заявіў пазоў да Разнічэнкі аб кампенсацыі маральнай шкоды на суму 8 000 рублёў.

У першы дзень суда дапыталі палітзняволенага Дзмітрыя Фурманава, які распавёў, што 29 траўня проста збіраў подпісы на Савецкай плошчы, пасля чаго яго затрымалі. 

Трэці дзень суда

Ужо трэцяе судовае паседжанне чакаецца допыт пацярпелых міліцыянтаў. Але і 8 лютага на пачатак судовага паседжання яны не з'явіліся, бо нібыта не атрымалі апавяшчэння пра суд. Двое міліцыянтаў, Казлоўскі і Хваленя, паабяцалі прыйсці на наступнае паседжанне — ужо на чацвёртае судовае паседжанне. Начальнік АМАПаўцаў Рахунка і Будніка паведаміў, што тыя не прыйдуць на суд, бо "невядомая расстаноўка байцоў у гэты дзень".

«Значыць, у суседні будынак апавяшчэнне дайшло, а ў міліцыю — не», — адрэагавала на гэта суддзя Бекушава.

Пацярпелыя міліцыянты Уладзімір Казлоўскі і Аляксандр Хваленя. Фота: spring96.org
Пацярпелыя міліцыянты Уладзімір Казлоўскі і Аляксандр Хваленя. Фота: spring96.org

Згодна з абвінавачаннем, Разнічэнка схапіў Казлоўскага за тулава і паваліў яго на тратуарную плітку. Хваленю ён выцяў ня менш за два разы па нагах і ніжняй частцы тулава, а Казлоўскага не менш за два разы па тулаве невядомымі прадметамі. У выніку ў Хвалені быў пашкоджаны відэарэгістратар, а ў Казлоўскага — рукаў форменнага абмундзіравання і службовыя боты.

Суддзя прызначыла допыт Казлоўскага і Хвалені на 14:45.

На лячэнне міліцыянтаў патрацілі па 500 рублёў

Як паведамляе "Радыё Свабода", на судзе памянялі парадак даследавання доказаў. Пракурор Мікіта Мыслівец зачытаў пісьмовыя матэрыялы справы. Ён агучыў траўмы, якія зафіксавалі ў Фурманава на наступны дзень пасля затрымання: рана за вухам, крывападцёкі і ранкі на твары, у раёне рукі, пояса, калена.

«Як вы атрымалі пашкоджанні?» — запыталася суддзя ў Фурманава.

«Падчас затрымання на Савецкай плошчы. На вуліцы, а таксама, відаць, калі страціў прытомнасць у аўтобусе», — адказаў Фурманаў.

У Кнігі пасля затрыманьня зафіксавалі крывападцёк на вусе памерам 3×4 сантымэтры.

З матэрыялаў справы стала вядома, што на лячэнне міліцыянтаў Казлоўскага і Хвалені спатрэбілася амаль па 500 рублёў. Інфармацыю дала лякарня хуткай дапамогі. Колькі каштавала лячэнне Фурманава і Кнігі — не паведамілі.

Да таго ж пракурор зачытаў кошт рыштунку, які пацярпеў падчас інцыдэнту на плошчы: нарукаўнік з адзнакамі — 3 рублі 88 капеек, боты храмаваныя — 42 рублі 30 капеек, мэгафон — 30 рублёў 31 капейка. Рамонт дзвярэй мікрааўтобусаў, куды саджалі затрыманых, абышоўся амаль у 230 рублёў.

Да матэрыялаў справы, як стала вядома ад пракурора, далучылі відэазапісы, якія размяшчалі ў тэлеграм-канале «Беларусь головного мозга» (ягоны адміністратар Ігар Лосік 7,5 месяца знаходзіцца пад вартай), а таксама з тэлеграм-канала, які прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім. Ягоную назву дзяржаўны абвінаваўца зачытваў уголас.

Храналогія суда:

Першы суд за інцыдэнт на пікеце 29 траўня ў Гродне: Абвінавачаныя не прызнаюць сваёй віны

У Гродне 18 студзеня пачаўся першы суд за інцыдэнт на выбарчым пікеце 29 траўня па так званай "справе Ціханоўскага". На лаве падсудных знаходзяцца трое з дзесяці фігурантаў крымінальных справаў за 29 траўня: Дзмітрый Фурманаў, Яўген Разнічэнка і Уладзімір Кніга.

paciarpelye_sud.jpg

Другі дзень суда па “справе Ціханоўскага”: Пацярпелыя міліцыянты не з'явіліся, бо яны "задзейнічаныя на Хрышчэнні"

У суде Кастрычніцкага раёна Гродна 19 студзеня працягняўся разгляд справы за інцыдэнт на выбарчым пікеце 29 траўня па так званай "справе Ціханоўскага". На лаве падсудных знаходзяцца трое з дзесяці фігурантаў крымінальных справаў за 29 траўня: Дзмітрый Фурманаў, Яўген Разнічэнка і Уладзімір Кніга.

Што адбылося на пікеце ў Гродне 29 траўня?

Нагадаем, вечарам 29 мая ў Гродне на плошчы Савецкай падчас пікету па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай быў затрыманы кіраўнік ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай яе муж Сяргей і яшчэ дзевяць яго прыхільнікаў. Сярод іх — абвінавачаныя Дзмітрый Фурманаў, Яўген Разнічэнка, Уладзімір Кніга.

Тады ў прамым эфіры «Страна для жизни» да блогера Сяргея Ціханоўскага з дакучлівымі пытаннямі і паводзінамі сталі прыставаць жанчыны. Многія потым заяўлялі, што гэта былі «жанчыны-правакатаркі». Калі Ціханоўскі зразумеў гэта, ён пачаў сыходзіць ад іх, на плошчы пачалася мітусня, гарадзенцы хацелі абараніць блогера ад "жанчын-правакатарак", у выніку чаго малады міліцыянт апынуўся на зямлі. Ён ляжаў, пакуль да яго не падышлі людзі ў цывільным адзенні і не дапамаглі сесці на лаву. Ім аказаўся старшы участковы інспектар грамадскага пункта аховы парадку № 2 (Ленінскі раён Гродна) старэйшы лейтэнант міліцыі Уладзімір Казлоўскі.

Hrodna.life паведамляў праз некалькі гадзін пасля інцыдэнту, што ў міліцыянта быў удар пярэдняй брушной сценкі, яго не шпіталізавалі. Таксама да ўрачоў звярнуўся другі нібыта пацярпелы міліцыянт, шпіталізацыя яму не патрабавалася.

Аднак ужо назаўтра, 30 траўня, МУС паведаміла, што абодва міліцыянты ляжаць у шпіталі. Як стала вядома Свабодзе, яны ляглі ў бальніцу не адразу пасля інцыдэнту, а праз нейкі час. 

Першапачаткова была ўзбуджаная крымінальная справа аб гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса. Аднак па заканчэнні 10-сутак ужо ў мінскім следчым ізалятары №1 семярым удзельнікам мерапрыемства было прад'яўленае абвінавачванне па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і звязаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, і ў актыўным удзеле ў такіх дзеяннях). Гэта справа атрымала назву "Справа Ціханоўскага".

Крыніца: Трэці дзень суда па “справе Ціханоўскага”: На лячэнне міліцыянтаў патрацілі па 500 рублёў