Суд Кастрычніцкага раёна Гродна. У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 8 лютага пачынаецца разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхарара Васіля Пільца. Ён абвінавачваецца па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу (Хуліганства). Нібыта 14 кастрычніка мінулага года штурхануў агрэсіўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі, які правакавалі яго на падобныя дзеянні.

Справу разглядае Дзмітрый Кедаль. Дзяржаўны абвінаваўца – памочнік пракурора Алена Пронька.

Маніторынг судовага пасяджэння ажыццяўляе праваабаронца Раман Юргель.

Пацярпелыя па справе Вольга Бондарава і Аляксандр  Галахаў.

Індывідуальны прадпрымальнік Васіль Пілец быў затрыманы 20 снежня і ўзяты пад варту. Да суда ўтрымліваўся ў Гарадзенскай турме.

Судовае следства пачынаецца з допыту абвінавачанага, пацярпелых, даследаванне доказаў. Дзяржабвінаваўца зачытвае абвінавачванне:  Васіль Пілец аказаў гвалт у дачыненні да Галахава і Вольгі Бондаравай, штурхнуў іх, хапаў іх за вопратку, штурхаў, сарваў маску, тым самым прычыніў пацярпелым фізічны боль.

У судзе дапытваюць пацярпелага Аляксандра Галахава.

Галахаў распавядае, што ўдзельнічае ў руху “Антывандал” разам з Вольгай Бондаравай, займаюцца ліквідацыяй незарэгістраванай сімволікі. 14 кастрычніка на тратуары зафарбоўвалі б-ч-б сцягі на Альшанцы:

"Вольга здымала на тэлефон, як я зафарбоўваю. Пілец з дзіцем і сабакам, падышоў, мяне адштурхнуў, нецэнзурна выказваўся, штурхнуў, спрабаваў выбіць тэлефон, спрабаваў за шыю схапіць Вольгу. Я заступіўся, тады ён адпусціў Вольгу, а з мяне сарваў маску, быў пры гэтым агрэсіўным, штурхнуў мяне і разліў фарбу… Пілец сказаў, што вы, лукашысты, ўсіх дасталі...”

Распавядае, што быў адзін штуршок.

Пракурор: "З чым звязана такое стаўленне да вас?

- З-за палітычных поглядаў, нянавісцю да нас. Збіцця, траўмаў не было, а маральная, псіхалагічная траўма была. Пагрозы былі, што вас лукашысты ўсіх знойдуць. "

Пытаецца адвакат:

-Якім чынам і калі ўступілі ў рух “Антывандал”, дзе ён зарэгістраваны?

- Не ведаю. Я за тое, каб не было незарэгістраваных надпісаў нідзе.

- А рух "Антывандал" зарэгістраваны?

- Не ведаю. Акцыю 14 кастрычніка ні з кім не ўзгадняў. Зафарбавалі былі два сцягі каля дома па вул. Альшанка, 50.

Вольга Бондарава заявіла ў судзе, што яна з’яўляецца арганізатарам акцыі “Антывандал”, па ўзгадненні з ідэалагічным упраўленнем аблвыканкама і мясцовай міліцыі.

Будзе дапоўнена.

Крыніца: Гародня: судзяць гарадзенца, які выступіў супраць “антывандалаў”