У суботу, 5 лютага, затрыманы Аляксей Пахілка, які з’яўляўся адміністратарам тэлеграм-рэсурсаў «Шэры Кот», «Хата Белсату», «Дзянісаўская», паведамляе тэлеграм-канал БелСАТ.
«У цяперашні час праводзіцца збор і дакументаванне ўсіх фактаў супрацьпраўнай дзейнасці адміністратара. Яго дзеянням прававую ацэнку дадуць следчыя», – паведамляе ГУБАЗіК.
Паводле звестак «Белсату», Аляксея збівалі пры затрыманні. Зараз ён у ІЧУ ў межах адміністратыўнай справы.
ГУБАЗіК таксама на некаторы час атрымаў кантроль над чатам «Хата Белсату», выдаліўшы адтуль некалькі тысяч карыстальнікаў. Зараз кантроль над чатам адноўлены.
Будзе дапоўнена.