5 лютага праваабаронцы "Вясны" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Як паведаміў у фэйсбуку палітык Віталь Рымашэўскі, яго выклікалі ў Следчы камітэт на допыт па справе Каардынацыйнай рады.

На допыт у Дэпартамент фінансавых расследаванняў у Брэсце сёння выклікалі дырэктарку берасцейскага авангарднага тэатру «Крылы халопа» Аксану Галко. 

Увечары магілёўская "Вясна" паведаміла, што ў магілёўскай журналісткі Аліны Скрабуновай адбываецца ператрус. Па інфармацыі праваабаронцаў, журналістку Аліну Скрабунову і аператара Аляксандра Сідарэўскага затрымалі ў сярэдзіне дня, калі яны накіроўваліся на абвяшчэнне прысуду па справе былой Магілёўскай чыноўніцы Ірыны Жабаравай. Сідарэўскага пратрымалі ў Ленінскім РАУСЕ тры гадзіны, склаўшы пратакол па арт. 22.9 КаАП (абвінавацілі ў працы на замежнае СМІ без акрэдытацыі).

Аляксандр Сідарэўскі і Аліна Скрэбунова. Фота: mspring.online
Аляксандр Сідарэўскі і Аліна Скрэбунова. Фота: mspring.online

Пасля гэтага Сідароўскага адпусцілі. А 17:15 супрацоўнікі Ленінскага РАУС Аляксандр Тамашоў і Васіль Карніенка заявіліся ў дом да журналісткі Аліне Скрабуновай з ператрусам. Што менавіта хочуць знайсці міліцыянты – пакуль невядома.

Ператрусы ў Беларусі: хроніка пераследу за 4 лютага

4 лютага праваабаронцы "Вясны" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Крыніца: Палітычны пераслед у Беларусі ў пятніцу 5 лютага