У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску 4 лютага абвешчаны прысуд па крымінальнай справе віцябляніна Арцёма Ісакава, абвінавачанага паводле арт. 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў»).
25 кастрычніка 2020 года на чарговым нядзельным мітынгу ў Віцебску Арцём распыліў газавы балончык у бок сілавікоў, якія былі ў цывільным. Дзевяць з іх прызнаныя пацярпелымі.
Справу разглядае суддзя Сяргей Будрэвіч.
Па справе праходзяць дзевяць пацярпелых супрацоўнікаў міліцыі, якія на ранейшых пасяджэннях давалі свае паказанні. Ісакава абвінавачваюць ва ўжыванні пярцовага балончыку ў дачыненні да вышэйзгаданых супрацоўнікаў МУС.
Арцём Ісакаў быў затрыманы 25 кастрычніка ў межах адміністрацыйнага разбіральніцтва. За парушэнне закону аб масавых мерапрыемствах яго аштрафавалі на 10 базавых велічыняў. У межах крымінальнай справы знаходзіцца ў СІЗА ад 28 кастрычніка.
Дзяржаўная абвінаваўца Крысціна Мацвеева запрасіла для Арцёма Ісакава 6 гадоў пазбаўлення волі.
Суддзя Сяргей Будрэвіч вынес прысуд: тры гады пазбаўлення волі ў калонііі агульнага рэжыму.
Судзяць віцябляніна, які ўжыў супраць міліцыянтаў пярцовы газ – 9 пацярпелых
Крыніца: Віцебск: Тры гады калоніі за распылены ў бок сілавікоў у цывільным пярцовы газ