Суд Оршы і Аршанскага раёна. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. Суд Аршанскага раёну і Оршы 1 лютага агучыў прысуд па крымінальнай справе паводле ч.1 арт. 368 («Абраза прэзідэнта РБ»), распачатай супраць мясцовага жыхара Уладзіміра Шынкевіча. Ён прызнаны вінаватым і пакараны пазбаўленнем волі на 1 год і тры месяцы.

Па версіі следства, Уладзімір Шынкевіч апублікаваў у сацыяльнай сетцы «Одноклассники» зневажальны пост у дачыненні Лукашэнкі. Што канкрэтна ўтрымлівала публікацыя, невядома, бо справа разглядалася на закрытым судовым паседжанні.

Аршанец прызнаны вінаватым і пакараны пазбаўленнем волі на 1 год і тры месяцы ў калоніі агульнага рэжыму.

Адбываць пакаранне будзе ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд не набыў законнай моцы і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку, паведамляецца на афіцыйным сайце Вярхоўнага суду.

За абразу прэзідэнта і міністра ўнутраных спраў - адзін год і 3 месяцы пазбаўлення волі

Уладзімір Чыжэўскі абвінавачваўся ў тым, што 1 верасня мінулага года ў групе “Астравец для жыцця” месэнджара “Тэлеграм” пад нікам Talash пракаментаваў відэа, у якім Прэзідэнт даў ацэнку дзеянням улады адносна Кандрусевіча.

Крыніца: Орша: мужчыну пакаралі пазбаўленнем волі за абразу прэзідэнта