Ігар Міцянкоў. Фота Уладзіміра Лапцэвіча, mogilev.online У Ленінскім судзе Магілёва за абразу супрацоўніка ДАІ 2 лютага асудзілі 31-гадовага мясцовага жыхара Ігара Міцянкова.

У верасні Міцянкоў пракаментаваў у суполцы «Вконтакте» публікацыю пра штрафы для кіроўцаў, якія падавалі гукавыя сігналы на знак салідарнасці з мітынгамі пратэсту. У публікацыі згадваўся канкрэтны інспектар ДАІ Аляксандар Кіркалаў – ён прызнаны пацярпелым па справе.

Суддзя Таццяна Касцюк прызнала Міцянкова вінаватым па арт. 369 Крымінальнага кодэкса і вынесла прысуд: два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Таксама суддзя абавязала Міцянкова сплаціць на карысць пацярпелага 1000 рублёў матэрыяльнай кампенсацыі за марадбныя пакуты, паведамляе тэлеграм-канал Белсат.

Сваю віну Міцянкоў прызнаў цалкам. Ён папрасіў прабачэння ў Кіркалава  падчас судовага працэсу. Міцянкоў выказаў гатоўнасць кампенсаваць інспектару маральную шкоду ў памеры 500 рублёў. Кіркалаў запытваў 1000 рублёў, якія хацеў пусціць на дабрачыннасць.

Магілёўца судзяць за абразу супрацоўніка ДАІ

Судова-лінгвістычная экспертыза ўстанавіла, што ў ягоным допісе «утрымліваецца нэгатыўная ацэнка Кіркалава». Сам пост ужо выдалены.

 Будзе дапаўняцца.

Крыніца: Магілёў: Два гады "хатняй хіміі" за абразу супрацоўніка ДАІ