Крымінальную справу Руслана Акосткі, былога дэсантніка, які 15 лістапада здолеў прайсці амаль праз увесь горад з бел-чырвона-белым сцягам, пачаў 2 лютага разглядаць суд Салігорскага раёна.
Руслан Акостка быў затрыманы 15 лістапада, а назаўтра суд Салігорскага раёна пастанавіў пакараць яго за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Аднак на волю Руслан так і не выйшаў.
У дачыненні да былога дэсантніка 30 лістапада распачалі крымінальную справу за супраціў супрацоўніку міліцыі, які ахоўвае грамадскі парадак (арт 363 КК РБ). Да суда Акостка быў змешчаны пад варту.
На Руслана Акостку завялі крымінальную справу за супраціў супрацоўнікам міліцыі
Справу разглядае суддзя Алеся Серадзенка.
2 лютага, недзе за паўгадзіну да пачатку працэсу, заля была цалкам запоўненая. Пусцілі чалавек 25 невядомых людзей. Некалькі дзесяткаў чалавек засталіся стаяць на вуліцы.
Будзе дапаўняцца.
Крыніца: Салігорск: Судзяць былога дэсантніка, які прайшоў увесь горад бел-чырвона-белым сцягам