Дзмітрый Грыневіч. У судзе Смаргонскага раёна 1 лютага вынесены прысуд мясцоваму жыхару Дзмітрыю Грыневічу. Якога абвінавацілі ў здзеку над дзяржаўным сцягам (арт. 370 КК РБ).

Справу разглядала суддзя Людміла Пятрова, дзяржабвінаваўца – пракурор Андрэй Клышэвіч.

Працэс распачаўся 27 студзеня.

З матэрыялаў следства, агучаных на судзе вядома, што ўначы 28 кастрычніка на даху гімназіі №4 у Смаргоні Грыневіч зняў вывешаны там дзяржаўны сцяг, акуратна склаў, паклаў у кішэню, а замест яго павесіў "бел-чырвона-белае палатно”.

Пад час судовага следства і допыту абвінавачанага пракурор запатрабаваў для Грыневіча адзін год хатняга арышту.

Адвакат настойваў на апраўданні абвінавачанага.

Адметна, што “знявага” дзяржаўнага сцяга выявілася ў тым, што на палотнішчы знайшлі невялічкі, на паўтары сантыметры, надрыў тканіны. Менавіта з-за гэтага следчыя вырашылі, што сцяг зрывалі і таму меў месца здзек.

1 лютага суддзя Людміла Пятрова вынесла прысуд: адзін год абмежаванне волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу (хатняя хімія).

У Мінску судзяць за спалены дзяржаўны сцяг

Як устаноўлена следствам, абвінавачаныя - маладыя хлопец і дзяўчына 7 лістапада 2020 года ўначы сарвалі разам з флагштокам на вуліцы Куйбышава дзяржаўны сцяг. Затым сталі яго таптаць нагамі, пляваць на яго, а на завяршэнне падпалілі.

Крыніца: Смаргонцу прысудзілі год “хатняй хіміі” за здзек над дзяржаўным сцягам