23 студзеня ў Беларусі адбываюцца акцыі — "Ланцугі Салідарнасці". Паведамляецца пра кропкавыя затрыманні мірных дэманстрантаў у Мінску. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць факты пераследу.   Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Спіс затрыманых 23 студзеня ў Мінску:

  1. Гавлуш Вольга Міхайлаўна
  2. Жук Ірына Мікалаеўна
  3. Салдаткін Аляксей Аляксандравіч (Заводскае РУУС)

Паведамляецца, што ў Мінску падчас раздачы ежы бедным затрыманыя актывісты "Ежы замест бомбаў" у Міхайлаўскім скверы. Таксама забралі людзей, якія прыйшлі атрымаць падтрымку. Актывісты знаходзяцца ў Кастрычніцкім РУУС. Астатніх павезлі ў Ленінскае. Прозвішчы затрыманых высвятляюцца.

Ліда

Журналіста Юрыя Дзяшука адпусцілі з ізалятара пасля 72 гадзін. Ён застаецца ў статусе падазраванага па ч. 2 арт. 339 КК (Хуліганства, здзейсненае групай асоб). Пра гэта 23 студзеня паведамілі ў Facebook арганізацыя "Рух "За Свабоду".

Журналіст быў у ізалятары часовага ўтрымання з 20 студзеня.

Інфармацыя дапаўняецца.

Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?

Сабралі інфармацыю аб тым, куды можна звяртацца, каб даведацца, дзе знаходзіцца затрыманы.

Крыніца: Спіс затрыманых 23 студзеня ў Беларусі Дапоўнена