Вадзім Дзмітронак падчас аператыўнай здымкі з залітымі газам вачыма. Скрыншот з відэа На раніцу 14 студзеня быў запланаваны працяг судовага разгляду крымінальнай справы ў дачыненні да Вадзіма Дзмітронка. Аднак падсудны не быў дастаўлены ў працэс, а суддзя Таццяна Акавітая аб'явіла перапынак на невызначаны тэрмін - у сукамерніка абвінавачанага выявілі каранавірусную інфекцыю. 

Як піша Радыё Свабода, адвакатка Вадзіма Дзмітронка заявіла, што без падсуднага весці працэс немагчыма. Пасля пасяджэння яна расказала, што ў сераду бачылася са сваім падабаронным на Валадарцы, ён адчувае сябе нармальна, не захварэў, аднак у камеры абвешчаны каранцін.

Нагадаем, Вадзіма Дзмітронка абвінавачваюць паводле чатырох крымінальных артыкулах.

Першае пасяджэнне адбылося 12 студзення - на ім быў апытаны сведка, вывучаныя пісьмовыя матэрыялы справы, свае паказанні прадставіў і абвінавачаны, сёння планаваліся спрэчкі бакоў. 

Чатыры артыкулы і сведка ў балаклаве. У Мінску судзяць Вадзіма Дзмітронка

Суд Цэнтральнага раёна 12 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да індывідуальнага прадпрымальніка Вадзіма Дзмітронка. 43-гадовага мужчыну вінавацяць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Праваабрончы цэнтр “Вясна” з дапамогай валанцёраў адсочвае судовы працэс. 

Крыніца: Суд над Вадзімам Дзмітронкам прыпынілі праз каранавірус