13 студзеня ў судзе Ленінскага раёну Гародні працягваецца крымінальны працэс у дачыненні да 5 гарадзенцаў, якіх вінавацяць у парушэнні двух артыкулаў кодэксу, піша "Гарадзенская Вясна".
На лаве падсудных ажно 5 чалавек - браты Уладзімір і Юрый Седзянеўскія, Аляксандр Якубоўскі, сёстры Жанна Захаркевіч і Надзея Сцепанцова. Працэс вядзе суддзя Ганна Лявусік. Дзяржаўным абвінаваўцам выступае старшы памочнік пракурора Аліна Чужаземец.
Усіх іх вінавацяць паводле артыкулаў 342, частка 1 і 364 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Справа пачатая за падзеі ў Гародні 6 верасня 2020 года.
У першы дзень працэсу былі заслуханыя ўсе 5 абвінавачаных.
На лаве падсудных — пяць чалавек. У Гродне разглядаюць крымінальную справу за вераснёўскую акцыю пратэсту
Другі дзень працэсу пачаўся з таго, што пракурор Чужаземец зрабіла наступную заяву: "Пацярпелыя асцерагаюцца за сваё жыццё і здароўе, таму просяць правесці працэс выдалена. З рэальнай пагрозай жыцця, прашу ўжыць меру бяспекі, з'явіцца ў суд яны не могуць у сувязі са службовай дзейнасцю". На гэта адна з адвакатаў зявіла, што меры бяспекі ўжо былі прыменены, прозвішчы 11 пацярпеўшых зменены, падставаў для прымянення дадатковых мер бяспекі няма. У органы УУС пацярпеўшыя з заявамі пра пагрозы ім, ці іх родным, не звярталіся. Такім чынам няма юрыдычных падставаў
і неабходнасці ім хаваць твар у судзе. Абвінавачаныя падтрымалі пазіцыю адвакатаў. Пасля гэтага суддзя Ганна Лявусік зачытала 11 заяваў "пацярпеўшых". Пасля гэтага суддзя абвесціла перапынак на 10 хвілін і пайшла ў дарадчы пакой.
Пасля перапынку Лявусік зачытала сваё рашэнне - паводле меркавання суда маюцца падставы дапытваць пацярпеўшых без іх бачнасці. Такім чынам хадайніцтва пракурора задаволена. Апытанне пацярпеўлых вырашылі праз прыадчыненыя дзверы дарадчага пакою за плячыма суддзі.
Першым дапытвалі амапаўца з змененым імём – Івана Іванова. Ён пацвердзіў, што выкарыстаў газ каля мінірынку "Брэст". Паводле яго слоў, яго кіраўніцтва само сказала следчаму, хто з'яўляецца пацярпелымі па справе. Таксама пацвердзіў, што пісаў заяву аб пагрозах, аб забеспячэнні яму мер бяспекі: "На Viber тэлефанавалі з пагрозамі. Рапарт не пісаў, следчы даведаўся, што я пацярпелы". Іваноў сказаў, што ён не выкарыстаў дубінку.
"Першы ланцуг грамадзян перашкаджаў нашым законным дзеянням. Затрымліваў тых, хто актыўна аказваў непадпарадкаванне, стаялі ў счэпцы, штурхаліся, гэта быў крытэр для затрымання. Зброі, палак у людзей не было. Цялесных пашкоджанняў не было, судмедэкспертызы не было. З крымінальнай справай не знаёміўся".
Ён не змог назваць, якую яму боль прычынілі Степанцова і Захарчук. Ён не пазнаў пацярпелых і не змог сказаць, хто з іх што рабіў на акцыі. Пракурор зачытала пратакол допыту Іванова, дзе ён кажа аб агрэсіўнасці натоўпу і прычыненага болю. Іваноў: "Людзі мэтанакіравана ішлі прарваць наш ланцужок на вул. У "Берасця" людзі штурхалі Мяне, тузалі рукамі за форму, а дарога была блакаваная».
Суддзя вызваліла Іванова ад судовых спрэчак.