На працягу доўгіх выходных - з 7 па 10 студзеня - не абыйшлося без затрыманняў. Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

10 студзеня, згодна з інфармацыяй валанцёраў "Спісаў затрыманых", былі затрыманыя і дастаўленыя ў РУУС г. Мінска: 

Увечары не менш за чатыры чалавекі былі затрыманыя на вул. Леаніда Бяды. 

Тым часам у Маладзечна да індывідуальнага прадпрымальніка Дзмітрыя Мурзіна прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, МНС, АБАЗ. Яны правялі агляд па месцы працы - у фотастудыі - і дома. У Дзмітрыя Мурзіна былі канфіскаваныя тэлефон, кампьютар і прадукцыя з нацыянальнай сімволікай, якой ён гандляваў. Самаго яго завезлі ў РАУС на "гутарку", а праз нейкі час выпусцілі. 

У ноч з 7 на 8 студзеня ў двары па вуліцы Ландара былі затрыманыя чатыры чалавекі, якія ляпілі снегавікоў. Калі яны расфарбавалі аднаго з іх у БЧБ-колеры, з-за кустоў выйшлі супрацоўнікі міліцыі з сабакам. Затрыманыя

Увечары 8 студзеня ў двары ва Уруччы былі таксама затрыманыя некалькі чалавек. Сярод іх: 

7 студзеня быў затрыманы і дастаўлены ў РАУС Мінскага раёна Іван Несцярэнка. Таксама ў Мінску быў затрыманы Аляксей Марчанка.

Інфармацыя будзе дапаўняцца

Крыніца: Хроніка палітычынага пераследу 7-10 студзеня Дапоўнена