Гомельскі грамадска-палітычны цэнтр на Палескай, 52. Фота Радыё Свабода. Пятага снежня "Вясна" працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

У Гомелі ранкам пачаліся ператрусы. Яны праходзяць у Грамадска-палітычным цэнтры на вул. Палескай, 52, у праваабаронцы і актывіста Васіля Палякова, а таксама ў актывіста АГП, аднаго з каардынатараў назірання за выбарамі Мікалая Новікава.

Як паведамляе "Гомельская Вясна", вобшуку праходзяць у межах крымінальнай справы, якая была ўзбуджана супраць актывіста Уладзіміра Няпомняшчых за нібыта пагрозу пракурору (арт. 366 КК РБ). Вядома, што ў Васіля Палякова забралі ноўтбук, жосткі дыск, планшэт. Таксама вядома, што падчас вобшуку ў Грамадска-палітычным цэнтры знаходзіцца і праваабаронца "Вясны" Леанід Судаленка. Яго тэлефон недасяжны. 

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Крыніца: У Гомельскім грамадска-палітычным цэнтры і ў мясцовых актывістаў праходзяць вобшукі