У Жлобіне 28 снежня распачаўся крымінальны працэс над актывістамі забастоўкі на БМЗ Ігарам Паваравым, Аляксандрам Бабровым і Яўгенам Говаравым. 17 жніўня на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў яны разам з іншымі працаўнікамі перакрылі дарогу для тэхналагічнага транспарту на заводзе. Была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК РБ «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".
Справу разглядае суддзя Ерафееў, пракурор - Аношка.
Чацверты падазраваны па справе Павел Магідаў з'ехаў з краіны і абвешчаны ў вышук.
Ігар Повараў на пачатку судовага пасяджэння падаў хадайніцтва аб змяненні меры стрымання і вызваленні з-пад варты. Усе удзельнікі працэса падтрымалі хадайніцтва, акрамя пракурора. Суддзя прыняў рашэнне хадайніцтва не задавальняць.
Прадстаўніца грамадскага істца ад БМЗ юрыстконсульт Жунко хадайнічала аб далучэнні да матэрыялаў справы заяву аб адмове ўзбуджэння грамадзянскага зыску супраць абвінавачваемых. У БМЗ супраць фігурантаў матэрыяльных прэтэнзіяў няма. Яны кампенсавалі страты прадпрыемства ў памеры 1 тыс 88 руб 50 капеек. Даведкі аб кампенсацыі урону абвінавачваемыя прадаставілі суду.
У Жлобіне пачынаюць затрымліваць актывістаў забастоўкі на БМЗ
Крыніца: Жлобін: пачаўся судовы працэс над актывістамі забастоўкі на БМЗ