19 снежня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў. Па Беларусі сёння прайшлі шматлікія акцыі пратэсту, але затрыманняў на іх зафіксавана не было.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
Ноччу з пятніцы на суботу ў Мінску была затрыманая 27-гадовая Маргарыта Краўчанка. Яе даставілі ў Фрунзенскае РУУС.
У Мінску 19 снежня за БЧБ-фіранкі на балконе затрымалі шматдзетную маці Кацярыну Бычко. У Партызанскім РУУС блізкім Кацярыны паведамілі, што яна затрыманая да суда, то бок мінуім да панядзелка.
"Сказалі, што па базе яна праходзіць як паўторна затрыманая, хаця гэта няпраўда. У Каці трое непаўнагадовых дзяцей. Сваякі едуць, каб забраць яе трохгадова дзіця дадому", – распавядаюць блізкія жанчыны.
Праваабаронцам "Вясны" таксама паведамілі пра затрыманне ў Мінску Антона Галанава і Валянціна Шаўчэнкі. Абставіны і прычыны іх затрымання высвятляюцца.
Хроніка пераследу і судовыя рашэнні за 18 снежня
Інфармацыя абнаўляецца і дапаўняецца.
Крыніца: Затрыманні за БЧБ-фіранкі працягваюцца. Хроніка пераследу 19 снежня