Суддзя суда Заводскага раёна горада Мінска Кацярына Мурашка 17 снежня агучыла прысуд у дачыненні да мінчанкі Алены Гесс. Яе прызналі вінаватай у пашкоджанні маёмасці (шляхам нанясення фарбай надпісы "Яна з намі") — артыкул 341 КК РБ, а таксама ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў пры выкананні ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку, спалучаны з ужываннем гвалту — частка 2 артыкула 363 КК РБ. Шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім Алене Гесс прызначылі канчатковае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін у тры гады. Меру стрымання Гесс ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе пакінуць ранейшай да ўступленьня прысуду ў сілу. Таксама — спагнаць з Алены Гесс на карысць пацярпелага міліцыянта Арсенія Кажамякіна матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды ў суме 1000 рублёў. Днём раней у суд паступіла заява ад Кажамякіна, у якім ён просіць, каб Алена Гесс пералічыла гэтыя грашовыя сродкі ў Упраўленне адукацыі адміністрацыі Заводскага раёна горада Мінска для прытулку.
Калі Алена Гесс не аплаціць 1000 рублёў, а таксама дзяржпошліну і працэсуальныя выдаткі (81 рубель і 11 капеек) на працягу 30 дзён з дня ўступлення прысуду ў сілу, то яе арыштаваная маёмасць (сярод яго — мабільны тэлефон і ноўтбук) будзе выкарыстана для аплаты.
Прысуд можа быць абскарджаны на працягу дзесяці дзён.
Падразябнасці па справе:
"Чаму вы не выказалі грамадзянскую пазіцыю ў сябе дома?" Суд за надпіс "Яна з намі" і "гвалт" да ўчастковага
Справа Гесс: пацярпелы міліцыянт не з’явіўся па прычыне самаізаляцыі
"Так выказваць сваю палітычную пазіцыю недапушчальна" — пацярпелы міліцыянт нарэшце прыйшоў на справу Гесс
Крыніца: За балончык з фарбай — тры гады "хіміі" і 1000 рублёў кампенсацыі