10 снежня ў 16:00 анлайн пройдзе традыцыйная цырымонія ўручэння Нацыянальнай Прэміі праваабарончай супольнасці.

8 снежня быў названы шорт-ліст Прэміі праваабарончай супольнасці. Праваабаронцы вылучылі кандыдатаў у трох катэгорыях: «Праваабаронца года», «Журналіст/ка года», «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года».

У намінацыі «Праваабронца года-2020» у спіс увайшлі:

У намінацыі «Журналіст/ка года-2020» вылучаныя:

За званне лепшай «Праваабарончай кампаніі/ініцыятывы года-2020» будуць змагацца:

Запрашаем на прагляд цырымоніі абвяшчэння лаўрэатаў Прэміі праваабарончай супольнасці-2020, якая адбудзецца ў 16.00 гадзін 10 снежня, у Дзень прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Названыя лаўрэаты Нацыянальнай прэміі за дасягненні ў галіне правоў чалавека

У Міжнародны Дзень правоў чалавека, 10 снежня, у Мінску ўручылі Нацыянальную прэмію за дасягненні ў галіне правоў чалавека ў 2019 годзе.

Нацыянальная прэмія беларускіх праваабаронцаў за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе “Праваабарончым альянсам”. З 2011 года прэмія з'яўляецца агульнай ад усёй беларускай праваабарончай супольнасці, якой за абарону каштоўнасцяў правоў чалавека штогод адзначаецца “Праваабаронца года”, “Журналіст года”, “Адвакат года” (да 2015 г.), а з 2016 годза – “Кампанія/ініцыятыва года”.

Арганізацыямі-сузаснавальніцамі прэміі з'яўляюцца Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі дакументацыйны цэнтр, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава, Камітэт “Салідарнасць”, Цэнтр прававой трансфармацыі, Праваабарончы альянс, Прававая ініцыятыва, Грамадская ініцыятыва супраць беззаконня ў судах і пракуратуры.  

Да вызначэння лаўрэатаў прэміі арганізацыямі-сузаснавальніцамі было запрошана шырокае кола беларускіх праваабарончых арганізацый і арганізацый, якія маюць у сваёй дзейнасці праваабарончую кампаненту.

Крыніца: Уручэнне Нацыянальнай Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі праходзіць 10 снежня. Анлайн Відэа