10 і 11 снежня "Вясна" працягвае фіксаваць новыя факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
Мінск
Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", раніцай 11 снежня ў двары дома па вуліцы Чыгуначная, 44 з раніцы дзяжураць сілавікі. Асобамі ў цывільным затрыманыя як мінімум тры мясцовыя актывісты. У кватэрах праводзяцца ператрусы. Вырагодна, такая актыўнасць сілавікоў звязана з выкананнем пагрозаў ГУУС пра сцягі ў вокнах.
Раніцай у Мінску супрацоўнікі міліцыі затрымалі Ігара Зайцава. Падрабязнасці высвятляюцца.
Магілёў
Раніцай 11 снежня магілёўскія праваабаронцы "Вясны" паведамілі, што сілавікі ломяцца ў кватэру да магілёўскаму журналісту Алесю Сабалеўскага. Журналісту ўручылі позву ў Следчы камітэт на 10 раніцы. Вядома, што яго хочуць дапытаць па факце нейкага падпалу аўтамабіля.
Палітычны пераслед 10 снежня
Мінск
Увечары 10 снежня ў двары вуліцы Казіміраўскай, 33 на чаепіцці было затрымана некалькі чалавек. Пасля Фрунзенскага РУУС іх даставілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Над імі чакаецца суд па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Спіс затрыманых:
- Канстанцін Егіазараў,
- Геннадзь Савенкоў,
- Ілля Якубоўскі,
- Цімафей Раўбус,
- Ігар Чарніка,
- Дзмітрый Казлоўскі.
Гомель
На пад’ездах дамоў, дзе жывуць гомельскія валанцёркі і актывісткі, з'явіліся ўлёткі са знявагамі, піша "Радыё Свабода". Такія ўлёткі з агульнай назвай «Твар пратэсту» знайшлі валанцёрка Наста Сасыкбаева, актывісткі Дар’я Зямлянская, Наталля Глазкова, Аксана Ліхадзіеўская. Наталлю Глазкову цяпер затрымалі, а ў Аксаны Ліхадзіеўскай прайшоў ператрус з невядомай прычыны.
Актывісткі мяркуюць, што да размяшчэньня ўлётак мае дачыненне міліцыя, бо ў іх ёсць інфармацыя пра парушэнне ПДР ці безбілетны праезд
Маладзечна
У Маладзечне затрымалі праваабаронцу, калі ён раздаваў Дэкларацыю правоў чалавека
Крыніца: Затрыманні па ўсёй Беларусі 10 і 11 снежня працягваюцца Дапоўнена