Марына Палікарпава. У судзе Ленінскага раёна Гародні ў сераду, 9 снежня, працягваўся разгляд крымінальнай справы гарадзенкі Марыны Палікарпавай.

Яе абвінавачваюць у гвалце ў дачыненні да жанчын-амапавак (арт. 364 Крымінальнага кодэксу - гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Справу разглядае суддзя Руслан Гурын.

Пацярпелыя — жанчыны-міліцыянеры Дар’я Бандарчук і Марыя Мазуркевіч.

Пракурор на працэсе - Мікіта Мыслівец.

На папярэднім судовым паседжаннні адвакат заявіў хадайніцтва пра выклік у суд судмедэксперта, які рабіў медычны агляд Марыны Палікарпавай, пасля яе збіцця супрацоўніцамі міліцыі. 

Сёння стала вядома, што судмедэксперт не зможа прыняць удзел, паколькі заняты да 16 гадзін.

Прокурор Мікіта Мыслівец прапанаваў абвясціць перапынак для выкліку эксперта, каб дапытаць яго ў судзе.

Суддзя абвясціла перапынак да 17 снежня.

У гэта дзень апроч допыту эксперта будуць даследаваныя відэаматэрыялы і адбудуцца судовыя спрэчкі.

Дарэчы ў Гародні на 72 гадзіны затрыманая Настасся Каламейчанка нібыта за абразу службовай асобы, папярэдне па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса. У сваім інстаграме яна зрабіла допіс пра адну з амапавак, якая праходзіць пацярпелай па справе Марыны Палікарпавай.

Справа Палікарпавай: амапаўкі збівалі і фізічна душылі жанчыну. Цяпер яе абвінавачваюць у гвалце над імі

Згодна з дзяржабвінавачаннем, Палікарпава позна ўвечары 9 жніўня прымала ўдзел у мітынгу ў цэнтры горада, за што яе і затрымалі. Тады яна была яшчэ засуджана да трох сутак арышту.

Крыніца: Справа Палікарпавай: суд чакае паказанняў судмедэкспера