Ілюстрацыйнае фота Дзевятага снежня суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава ў розных месцах як у нядзелю, 6 снежня, так і ў ранейшыя дні.

За мінулы дзень суды Беларусі вынеслі штрафы 23 удзельнікам мірных акцый пратэсту на суму  593 базавыя велічыні, адміністрацыйны арышт атрымалі 55 чалавек.

ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёраў працягвае збіраць інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў над удзельнікамі мірных акцый пратэсту.

*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.

Крыніца: Судзяць удзельнікаў мірных акцый пратэсту – вынікі за 9 снежня