8 снежня ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы за абнаўленне надпіса 9 верасня "Не забудем" каля народнага мемарыяла, прысвечанага забітаму пратэстоўцу Аляксандру Тарайкоўскаму. На лаве падсудных — палітычныя зняволеныя Дзяніс Граханаў і Ігар Самусенка, а таксама Уладзіслаў Гуліс. Справу вядзе суддзя суда Фрунзенскага раену Юлія Крэпская.
Спачатку дзеянні фігурантаў справы кваліфікаваліся па двух артыкулах: ч. 2 арт. 339 КК — "Хуліганства, здзейсненная групай асобаў", і ч. 2 арт. 218 КК — "Наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры".
Падчас спрэчак бакоў пракурор Валерыя Таратынка адмовілася ад абвінавачванняў па ч. 2 арт. 218 Крымінальнага кодэкса. У выніку яна прасіла суд пакараць Уладзіслава Гуліса двума гадамі калоніі, а Дзяніса Граханава і Ігара Самусенку — 1,5 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.
Сёння ў працэсе палітзняволеныя выступілі з апошнім словам.
Суд агучыць рашэнне па справе 8 снежня ў 16.30.
Працягваецца суд за надпіс "Не забудзем!" на Пушкінскай. Пра што кажуць палітвязні?
Другі суд за надпіс "Не забудзем" на Пушкінскай. Суму шкоды знізілі амаль у 40 разоў