Дзявятага снежня адбудзецца онлайн-прэзентацыя даклада «Беларусь, жнівень 2020: "правасуддзе" для пратэстоўцаў», які асвятляе парушэнні стандартаў справядлівага судовага разбіральніцтва падчас разгляду адміністрацыйных спраў у дачыненні да ўдзельнікаў мірных дэманстрацый супраць фальсіфікацый вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Даклад падрыхтавалі Праваабарончы цэнтр "Вясна" і эксперты Беларускага Дома правоў чалавека імя Барыса Звозскага пры падтрымцы Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі тысячы ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў сталі ахвярамі катаванняў і жорсткага абыходжання. Суд, якому Канстытуцыяй і агульнапрызнанымі міжнароднымі нормамі ў галіне правоў чалавека наканаваная роля гарантыі супраць катаванняў, ва ўмовах рэзкай дэградацыі сістэмы правасуддзя ў Беларусі ператварыўся ў інструмент рэпрэсій і падаўлення іншадумства.

Аўтары дакладу на падставе сведчанняў ахвяр катаванняў і забароненага звароту, працэсуальных дакументаў і судовых пастаноў прааналізавалі ўсе этапы адміністрацыйнага працэсу і ацанілі захаванне гарантый, уласцівых справядліваму суду.

У дакладзе размова пойдзе аб парушэнні стандартаў справядлівага судовага разбіральніцтва ў ходзе разгляду адміністрацыйных спраў у дачыненні да ўдзельнікаў мірных дэманстрацый супраць фальсіфікацый вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў святле міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь па арт. 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах:

Таксама ў дакладзе апісаны выпадкі, калі суддзі не адрэагавалі на відавочныя сляды катаванняў у затрыманых і не распачалі мер па абароне ахвяр.

Для ўдзелу ў прэзентацыі неабходна запоўніць анкету.

Прэзентацыя пройдзе ў ZOOM 9 снежня ў 11.00.

Крыніца: Прэзентацыя сумеснага дакладу «Беларусь, жнівень 2020: "правасуддзе" для пратэстоўцаў»