Першага снежня суды ў Мінску і ў іншых гарадах разглядаюць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава ў розных месцах Беларусі.
За лістапад у Беларусі па інфармацыі праваабаронцаў 713 чалавек атрымалі штрафы на агульную суму 14 216 базавых велічыняў, 1670 чалавек былі арыштаваныя агулам на 21 213 сутак.
ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёраў працягвае збіраць інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў над удзельнікамі мірных акцый пратэсту.
*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.
Крыніца: Вынікі судоў над удзельнікамі акцый пратэсту за першае снежня