24 лістапада суд Фрунзенскага раёна горада Мінска асудзіў Е.В. Чарвінскага на два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па артыкуле 364 КК.  КАРТКА ПРАЦЭСА

Суд: Фрунзенскага раёна Мінска

Артыкул: арт. 364 КК

Абвінавачаны: Е.В. Чарвінскі

Пацярпелы: Сяргей Сяргеевіч Сяргееў

Суддзя: Андрэй Млечка

Пакаранне, запрошваемае дзяржабвінавачаннем: 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма

Пакаранне, прызначанае судом: 2,6 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма

Чарвінскага абвінавацілі ў тым, што з 23 па 24 верасня ён узяў удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве на вуліцы Глебкі ў Мінску, а ўцякаючы ад супрацоўнікаў АМАП,  распыліў газавы пярцовы балончык. Пацярпелы, камандзір шостага ўзвода, прапаршчык, атрымаў хімічны апёк абодвух вачэй. 

Вядома, што пры затрыманні Чарвінскага моцна збілі: зафіксаваныя чэрапна-мазгавая траўма і шматлікія выцятыя месцы на твары. 

З улікам, што сям'я перавяла паўтары тысячы беларускіх рублёў за маральную шкоду, пракурор прасіў пакараць абвінавачанага пазбаўленнем волі на тэрмін тры гады ў калоніі агульнага рэжыма. Суддзя Андрэй Млечка прызначыў Чарвінскаму 2,6 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Крыніца: Два з паловай гады за выкарыстанне пярцовага балончыка