Марш мудрасці 22 лістапада. Фота: "Белсат" У панядзелак, 23 лістапада, у Беларусі працягваецца пераслед па палітычных падставах. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Сёння ў Мінску адбыўся традыцыйны "Марш мудрасці". Але і на ім не абыйшлося без затрыманняў. СМІ паведамлялі пра некалькі затрыманняў у розных кропках гораду. "Вясне" вядома, што сярод затрыманых — 58-гадовы Алег Васільевіч Гжыбоўскі і 72-гадовая Валянціна Міхайлаўна Няхай. Высвятляюцца прозвішчы астатніх затрыманых.

Пераслед у Гомелі 22 лістапада

Паводле інфармацыі "Гомельскай Вясны", 22 лістапада раніцай былі адначасова праведзены ператрусы ў актывістаў Святланы Нарышкінай і Аляксандра Гехты. Следчыя паказалі Аляксандру Гехту санкцыю пракурора на ператрус па крымінальнай справе нібыта па масавых беспарадках у Гомелі 9 жніўня. Актывіста затрымалі. Святланы Нарскінай на момант ператрусу не аказалася дома — міліцыі адчыніў дзверы сын актывісткі.

Інфармацыя дапаўняецца і абнаўляецца.

Крыніца: Затрыманні на "Маршы мудрасці" ў Мінску 23 лістапада