У пятніцу, 20 лістапада, у Беларусі працягваецца пераслед па палітычных падставах. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
САЛІГОРСК
Затрыманы адзін з лідараў стачкаму «Беларуськалія» Анатоль Бокун.
Раніцай у Салігорску ў раёне крамы «Гурман» экіпаж ДАІ спыніў Анатоля Бокуна. Пасля чаго быў выкліканы нарад міліцыі для канваіравання ў РАУС, паведамляе Тэлеграм-канал t.me/stachkom
МІНСК
Не вярнуліся дадому з працы ў Мінску Аляксей Ражачкін і Дзмітрый Малафей. Іхнія тэлефоны недасяжныя. Знаёмая паведамляе аб тым, што ў кватэры, дзе яны пражывалі, бачны сляды ператрусу. Месцазнаходжанне мужчын дагэтуль невядомае.
Крыніца: Хроніка пераследу: затрыманні, ператрусы, звальненні