Скрыншот з відэа Прэс-службы МУС. На чацвёртакурсніка медыцынскага ўніверсітэта выйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіК. 20-гадовы мінчук з 12 жніўня з'яўляўся адным са стваральнікаў і адміністратараў тэлеграм-канала «Белыя халаты» і чата «Медыкі і Валанцёры».

У ходзе ператрусу, паведамляе "Наша Ніва",  у кватэры маладога чалавека канфіскаваныя планшэт, ноўтбук, атрыбутыка і мабільнік..

Мінчук прызнаны падазраваным па крымінальнай справе аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак.

Крыніца: ГУБАЗіК затрымаў адміністратара канала «Белыя Халаты»