Фота: t.me/pressmvd У прыгарадзе Мастоў сталі з'яўляцца пудзілы праваахоўнікаў і труны з "цынічнымі" надпісамі. У гэтым абвінавацілі 38-гадовага гараджаніна і распачалі крымінальную справу за хуліганства (арт. 339 КК), паведамляе прэс-служба МУС. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі, паведамляе hrodna.life

У асноўным пудзілы вывешваліся на аўтобусных прыпынках, а рытуальныя скрыні размяшчаліся ў палях. Міліцэйскую форму мастаўчанін браў у знаёмага, чый сваяк раней праходзіў службу. Таксама мужчына размалёўваў месцы ў горадзе і стэлу пры ўездзе ў горад.

Таксама затрыманага палічылі вінаватым у несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у Мастах.

Крыніца: Жыхара Мастоў будуць судзіць за пудзіла міліцыянтаў і труны