Суд: Ленінскага раёна г. Мінска
КАРТКА ПРАЦЭСУАртыкул: 341 Крымінальнага кодэкса (Апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці) Абвінавачаная: Марыя Сафонава Суддзя: Юлія Шут Дзяржаўны абвінаваўца: Юлія Даўгала Пакаранне, запрошваемае дзяржабвінавачаннем: 2 месяцы арышту Пакаранне: 2 месяцы арышту Пацярпелыя: ЖКГ Ленінскага раёна, Мінгарсвятло і Рамаўтадар |
Суд Ленінскага раёна Мінска пакараў 21-гадовую мінчанку Марыю Сафонаву за надпіс "Жыве Беларусь" і выяву БЧБ-сцяга на жылым доме на вуліцы Балтыйскай і тратуарнай дарожкі паводле арт. 341 Крымінальнага кодэкса на 2 месяцы арышта. Менавіта такое пакаранне прасіла ў суда для дзўчыны дзяржаўная абвінаваўца Юлія Даўгала. Гэта амаль максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле.
Падрабязнасці па справе:
"Надпісам "Жыве Беларусь" знізіла эстэтычныя прыкметы дзвярэй і скрыні для смецця". За гэта пракурор просіць пакараць мінчанку двума месяцамі арышту
Крыніца: Суд арыштаваў мінчанку на два месяцы за надпіс "Жыве Беларусь"