11-12 лістапада працягваецца пераслед людзей па палітычных прычынах у Беларусі. Праваабаронцы "Вясны" збіраюць новыя факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
|
Зраніцы 12 лістапада ў жылы комплекс "Каскад" у Мінску прыехаў АМАП, паведамляюць чытачы тэлеграм-канала Антона Матолькі.
"На Каскадзе прама цяпер дэсант слабавікоў — шмат бусаў вакол квартала, групы па 4-5 чалавек у чорным зайшлі адразу ў некалькі пад'ездаў кожнага дома".
"Апдэйт па Каскадзе (я жыхар): у суме машын АМАПу каля дзесяці плюс куча ціхароў. у іх у руках паперы з пастановай пра ператрус, ломяцца ў кватэры мясцовых актывістаў".
"На каскадзе АМАП групкамі па 3-4 чалавекі тэлефануе ў дзверы ўжо мінімум 6-7 людзям. Таксама ў дварах куча ціхароў".
Учора, 11 лістапада, у Гродна на раёне Дзевятоўка ў двары людзі сабраліся паразмаўляць і правесці разам час. Наляцелі АМАПаўцы і затрымалі каля 15-ці чалавек: сярод іх — Людміла Аўсіевіч. Таксама ўчора ў Віцебску прайшоў ператрус у актывіста Аляксея Мацеюка. Вечарам 11 лістапада ў Мінску на Плошчы Перамен невядомыя накінуліся на мясцовых жыхароў: пасля гэтага Раман Бандарэнка знаходзіцца ў рэанімацыі.
11 лістапада ў кватэры ў Мінску затрымалі Дзмітрыя Крукоўскага: яго забралі разам з жосткім дыскам камп'ютара. У Мінску былі затрыманыя таксама Марына Ігнатовіч (знаходзіцца ў Савецкім РУУС), Алена Ячнік, Ілля Выркоўскі (затрыманы каля "Гіпа" у мікрараёне Лошыца), Дзмітрый Пшанічны. Ноччу затрымалі Кацярыну Варвашэню: днём яе адпусцілі з Ленінскага РУУС. У Барысаве затрымалі Валянціна Бахцінава.
Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?