Скрыншот з відэа затрымання 11 лістапада. Вечарам 11 лістапада ў Мінску на Плошчы Перамен невядомыя накінуліся на мясцовых жыхароў.

“Учора на плошчу Перамен прыехалі невядомыя і спрабавалі зразаць бел-чырвоныя-стужкі. Завязалася бойка, паведамляюць пра затрыманага. Пазней, калі ўсе разыйшліся, зноў быў апаганены мурал з дыджэямі," - паведамляе ТГ-канал nashaniva.

У разгары канфлікту з бусіка выбеглі людзі ў масках і схапілі маладога чалавека.

Праваабаронцам вядома, што прозвішча затрыманага – Раман Бандарэнка. Зараз ён знаходзіцца ў шпіталі хуткай медыцынскай дапамогі ў рэанімацыйным аддзяленні.

У лякарню на аперацыю яго даставіла хуткая дапамога з Цэнтральнага РУУС Мінска.

Крыніца: У рэанімацыю патрапіў затрыманы на Плошчы перамен мінчук