Сузаснавальнік кампаніі BY_Help Аляксей Лявончык прызнаны падазроным па крымінальнай справе, паведамляе Следчы камітэт. Згодна з інфармацыяй Следчага камітэту, Аляксей Лявончык учыняў дзеянні, "накіраваныя на дэстабілізацыю грамадскага парадку".
«Усталяваныя факты пералічэння з падкантрольнага яму рахунку у адным з заходніх банкаў грашовых сродкаў для падтрымання пратэстовых акцыяў у Беларусі і аказання матэрыяльнай дапамогі асобам, якія ў іх актыўна удзельнічалі», – гаворыцца ў паведамленні СК.
Менавіта таму на рахункі людзей, якім By_Help дапамагаў сплаціць штрафы, накладзены арышт.
Крыніца: Аляксей Лявончык – падазроны па крымінальнай справе