Судовая зала. Ілюстратыўнае фота. Суды ў Мінску і іншых гарадах працягваюць 11 лістапада разглядаць адміністрацыйныя справы удзельнікаў акцый і тых, каго затрымлівалі кропкава ў мінулыя выходныя і раней.

Што самае важнае за ўчорашні дзень?  Па інфармацыі “Вясны” 10 лістапада адбылося 140 судовых паседжанняў за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. 91 чалавек атрымалі арышты агулам на 1267 сутак (у сярэднім - 14 сутак на кожнага), 41 чалавек быў аштрафаваны на агульную суму 879 базавых велічынь, некалькі пратаколаў правапарушэнняў суды адправілі на дапрацоўку.

ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёраў працягвае збіраць інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў над удзельнікамі мірных акцый пратэсту.

*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.

Крыніца: Вынікі судоў над удзельнікамі мірных акцый пратэсту за 11 лістапада