Дзесятага лістапада ў Беларусі працягваецца пераслед людзей па палітычных матывах. Праваабаронцы "Вясны" кожны дзень збіраюць факты пераследу па ўсёй краіне: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • +375 17 377 55 40.
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Днём на "Ланцугу салідарнасці" каля БДЭУ затрыманы пяць студэнтаў універсітэта. Невядомыя «людзі ў цывільным» запхалі іх у мікрааўтобус і звезлі ў невядомым накірунку. Сярод затрыманых – студэнтка Арына Бруснігіна.

Раней суполка студэнтаў анансавала «ланцуг салідарнасці» з пацярпелымі за палітычную пазіцыю. Мяркуецца, што выкраданне ўчынілі сілавікі і што студэнтаў могуць павезці ў Заводскі РУУС. Падазраюць, што сілавікоў магла выклікаць адміністрацыя ўнівэрсітэту.

"На мяне данеслі з універсітэта". Студэнт – пра адлічэнне з БДЭУ і "адміністрацыйку" за ўдзел у акцыі

Былы студэнт 3-га курса факультэта міжнародных эканамічных адносінаў БДЭУ 20-гадовы Назар Бязносік распавёў "Вясне", як за сваю грамадзянскую пазіцыю ён страціў навучальнае месца і быў аштрафаваны за сядзячую акцыю супраць гвалту над пенсіянерамі.

 Інфармацыя дапаўняецца і дапаўняецца.

Крыніца: Затрыманні ў Беларусі 10 лістапада